«Песню Сірын» пакажа «Спадарожнік»

2 лістапада 2024 г. ў пракат выходзіць першы айчынны 3D-анімацыйны фільм-фэнтазі «Песня Сірын» (рэжысёр Алена Турава) вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры.

«Песня Сірын» – гэта 85-хвілінная казачная гісторыя, заснаваная на легендах і паданнях Беларусі, якая знаёміць гледачоў з пантэонам славянскіх багоў, старажытнай культурай і ўяўленнямі нашых продкаў.

Па сюжэце двое школьнікаў у пагоні за таямнічай птушкай Сірын трапляюць у чароўны свет да славянскіх багоў. Падчас прыгод дзеці дапамагаюць уладарам Праві і Наві, магутнаму Пяруну і мудраму Вялесу, якіх спрабуе пасварыць багіня Паляндра. Рабяты знаёмяцца з незвычайнымі птушкамі Сірын, Гамаюн і Алканост, пацешнымі і небяспечнымі гарцукамі і Цмокам.

Прэс-паказ фільма ўжо адбыўся 23 кастрычніка ў абноўленым кінатэатры «Перамога» ў Мінску.

У пружанскім кінатэатры «Спадарожнік» сеансы анімацыйнай стужкі «Песня Сірын» пройдуць:
2, 3, 9, 10 лістапада ў 13.00,
5, 6, 7, 8 лістапада ў 15.00,
12, 13 лістапада ў 16.00.

Кошт білета 7,00 руб. Для арганізаванага гледача прадугледжана зніжка ў памеры 50% (3,50 руб.). Запіс для арганізаванага гледача ажыццяўляецца па тэлефонах: 35908, +375292464508.

Кінатэатр «Спадарожнік» чакае гледачоў. Прыемнага прагляду!

Добавить комментарий