Прайшлі восеньскія кірмашы

У мінулую пятніцу ў г.п.Ружаны, а суботу ў г.Пружаны прайшлі традыцыйныя восеньскія кірмашы.

Падчас гэтых папулярных мерапрыемстваў жыхары раёна змаглі не толькі набыць неабходную сельскагаспадарчую прадукцыю, але і нестандартна правясці свой вольны час.

Так, разнастайную спеўна-гульнявую праграму ў гарадскім пасёлку падрыхтаваў Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу.

 У Пружанах на працягу дня дзейнічалі розныя лакацыі з удзелам работнікаў культуры.

На сцэне быў прадстаўлены канцэрт творчых калектываў Кляпацкага сельскага Дома культуры, народнага вакальнага ансамбля «Землякі» Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры і іншых артыстаў.

Пружанскі гарадскі Палац культуры прапанаваў наведаць гасцінны падворак, дзе можна было паўдзельнічаць у конкурсах, пачаставацца прысмакамі, зрабіць фотаздымак на памяць.

Папулярнасцю карыстаўся «Горад майстроў», дзе былі прадстаўлены работы майстроў народнай творчасці.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий