Раённы этап Афанасьеўскага турніру

У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма ў мінулую суботу прайшоў раённы этап VIII Афанасьеўскага турнірў, які быў прысвечаны 40-й гадавіне ўсталявання святкавання Сабора Беларускіх Святых.

У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел каманды нядзельных школ благачыння – пружанскія «Каўчэг» (храм Праабражэнння Гасподня), «Пакроў» (храм свяціцеля Мікалая Цудатворцы) і «Сабаране» (храм святога благавернага князя Аляксандра Невскага), а таксама «Ружаны» (храм святых апосталаў Пятра і Паўла) і «Благавест» (храм Узвіжання Крыжа Гасподня в.Аранчыцы.)

Турнір складаўся з трох этапаў і супергульні. Перамогу ў конкурсе святкавалі «Сабаране». Іх чакае фінальны тур сярод выхаванцаў нядзельных школ Брэсцкай епархіі, які пройдзе ў абласным цэнтры напрыканцы кастрычніка.

Пераможцы і ўдзельнікі турніру атрымалі прызы ад Пружанскага благачыння, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий