Верныя сябры бібліятэк

Аднымі з самых актыўных наведвальнікаў бібліятэк з’яўляюцца вучні ўстаноў адукацыі.

Брэйн-рынг для падлеткаў «Харчаванне – аснова жыцця» з цыклу «ЗЛЖ – шлях да здароўя» прайшоў у Ліноўскай сельскай бібліятэцы. А для першакласнікаў Ліноўскай сярэдняй школы была праведзена экскурсія па ўстанове і бібліятэчны ўрок «Адкрываю кнігу – адкрываю свет».

Першакласнікі гімназіі паўдзельнічалі ў гульні-экскурсіі «Бібліятэка, кніжка, я – разам верныя сябры», якую правёў дзіцяча-юнацкі аддзел Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма. Рабяты здзейснілі захапляльнае падарожжа ў свет кніг, пазнаёміліся з абанементам і чытальнай залай, паглядзелі мультфільм аб правілах паводзін ў бібліятэцы, запісаліся на абанеменце і ўзялі кнігі для хатняга чытання.  Таксама дзіцяча-юнацкі аддзел наведалі вучні  3-х і 7-х класаў сярэдняй школы № 3. Для хлопчыкаў і дзяўчынак прайшлі сустрэчы, прысвечаныя гісторыі беларускай пісьменнасці.

Цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма прапанавала вучням аграрна-тэхнічнага каледжа віктарыну-падарожжа «Спорт любіць смелых і моцных».  А ў рамках праграмы «Школа прававой культуры» для вучняў 9 класа сярэдняй школы № 1 ў раённай бібліятэцы адбылася гутарка «Вайна і права».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий