Да Сусветнага дня без аўтамабіля, які адзначаўся 22 верасня, у клубных установах раёна прайшлі цікавыя мерапрыемствы.
Так, Кляпацкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай правялі для рабят дзіцячую гадзіну «Аўтамабіль. Дарога. Пешаход», падчас якой узгадалі аб экалагічных праблемах, альтэрнатыўных спосабах руху і правілах паводзін на дарозе.
На інфармацыйную гадзіну «Экалогія і аўтамабіль» запрасіў дзяцей Слабудскі сельскі Дом культуры.
Гутарка «Сусветны дзень без аўтамабіля» адбылася ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.
Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры зладзіў гульнявую праграму да экалагічнай даты. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні віктарыны і паспаборнічалі ў разнастайных спартыўных конкурсах, у тым ліку на самакатах.
Гульнявую праграму да дня без аўтамабіля прапанаваў школьнікам Велікасельскі сельскі Дом культуры.