Вольны час з клубнымі ўстановамі

Вялікае мерапрыемства адбылося ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры – міжраённы турнір па шашках з удзелам каманд людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Пружан, Бярозы і Камянца. Яго зладзілі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аўтаклуб, прымеркаваўшы да Дня народнага адзінства. Па выніках спаборніцтва перамога дасталася камандзе г.Пружаны.

Таксама аўтаклуб і профкам пярвічкі клубнай сістэмы павінашавалі з юбілеем былога работніка сферы культуры І.В.Партных.

На працягу верасня ў Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы праходзіла выстава “Саламяны бум”, на якой былі прадстаўлены работы мясцовай майстрыхі З.В.Самусь.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий