У бібліятэках адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства.
У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для вучняў дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя “Мір і адзінства – моц краіны” з удзелам адвакатаў юрыдычнай кансультацыі Н.Станкевіч і А.Мацаюк.
Дзіцяча-юнацкі аддзел раённай бібліятэкі зладзіў турнір знаўцаў “Твая зямля, твая Радзіма названа светла Беларусь”. Вучні 7-х класаў сярэдняй школы № 3 выканалі шмат цікавых і займальных заданняў, падчас якіх успомнілі вядомых беларускіх літаратараў, святы, гістарычныя падзеі. Да дзяржаўнага свята таксама была падрыхтавана кніжная выстава “У сям’і адзінай”.
На гісторыка-літаратурную гадзіну “Адзінства ў нас” запрасіла рабят Ліноўская сельская бібліятэка. Дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, паглядзелі тэматычныя відэаролікі, адказалі на пытанні віктарыны, пачыталі вершы пра Беларусь, пагулялі і пазнаёміліся з кніжнай выставай “Разам мы – краіна Беларусь”.
У Калядзіцкай сельскай бібліятэцы для старшакласнікаў прайшла інфармацыйная гадзіна “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”.
Урок беларусазнаўства “Беларусь ад А да Я” для вучняў 3 – 6 класаў мясцовай школы адбыўся ў Мокраўскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар расказала дзецям пра багацце роднай мовы, славутых людзях і Дзень народнага адзінства.