Да Дня народнага адзінства клубныя ўстановы правялі разнастайныя мерапрыемствы.
У Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы адбыўся канцэрт “Мы адзіны!”, у якім прынялі ўдзел мясцовыя салісты і калектывы аматарскай творчасці.
Кляпацкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай правялі для рабят інфармацыйную гадзіну «17 верасня – Дзень народнага адзінства», падчас якога расказалі аб гісторыі свята, гераічных старонках мінулага, традыцыях, сімвалах і славутых мясцінах Беларусі. Таксама дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай «У адзінстве і згодзе».
Тэматычная гадзіна «Беларусь – краіна адзінства» з удзелам рознаўзроставай аўдыторыі адбылася ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы. Да свята клубная ўстанова таксама падрыхтавала выставу «У адзінстве народа – моц дзяржавы».
На гутарку «Разам мы краіна Беларусь» запрасіў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка.
Да дзяржаўнага свята Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка падрыхтаваў урачыстае адкрыццё шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі ў аграгарадку.