Вітаем, школа!

Урачыстая лінейка “Ізноў у школу” 2 верасня адбылася ў дзяржаўнай установе адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў”.

З пачаткам новага навучальнага года педагогаў, вучняў і іх бацькоў павіншавала дырэктар установы Вольга Пятроўна Краўчук. Таксама яна ўручыла дыпломы пераможцам міжнародных творчых конкурсаў, якія былі атрыманы вучнямі школы ў летні перыяд.

Для ўсіх прысутных юнымі музыкантамі, спевакамі і мастакамі быў падрыхтаваны канцэрт, які стаў прыгожым пачаткам новага навучальнага года.

У добры шлях, школа! Поспехаў, натхнення і жадання вучыць і вучыцца!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий