Завяршаюць жніво хлебаробы Пружаншчыны. У гонар працаўнікоў вёскі, якія забяспечваюць харчовую бяспеку краіны, гучаць словы падзякі і віншаванні. Свае творчыя падарункі для ўдзельнікаў уборачнай кампаніі рыхтуюць работнікі сферы культуры.
Так, “Дажынкі” на полі ААТ “Шані-аграпрадукт” вяскоўцы адзначылі разам з артыстамі Кляпацкага сельскага Дома культуры.
Творчымі нумарамі працаўнікоў жніва ААТ “Жураўлінае” парадавалі аматарскія калектывы Мокраўскага сельскага Дома культуры.
Вялікі канцэрт з нагоды “Дажынак” у ААТ “Агра-Калядзічы” прадставіў Калядзіцкі сельскі Дом культуры.
На сцэне Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылося ўшанаванне хлебаробаў ААТ “Ружаны-Агра”.