Прымалі віншаванні хлебаробы

1 жніўня на палетках ААТ “Велікасельскае Агра” адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды першага ў рэспубліцы мільёна тон зерня, намалочанага на Брэстчыне, і 100000 тон, сабраных хлебаробамі Пружаншчыны.

З гэтай знакавай падзеяй удзельнікаў жніва павіншавалі намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны Кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Брылевіч, выканаўчы дырэктар Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Сяргей Ашмянцаў, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Саланевіч і старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч.

Сцэнарый урачыстага мерапрыемства для хлебаробаў быў падрыхтаваны Пружанскім гарадскім Палацам культуры. Усіх удзельнікаў свята сваімі творчымі нумарамі парадавалі вакальны гурт “Шчырм сэрцам” аўтаклуба і народны выкальны ансамбль “Землякі” Новазасмавіцкага сельскага Дома культуры.

Добавить комментарий