Свята ў любое надвор’е

Кажуць, што ў прыроды не бывае кепскага надвор’я. І, сапраўды, дождж не стаў перашкодай для жыхароў і ўраджэнцаў Карасёў і Волі, якія ў мінулую нядзелю сталі ўдзельнікамі свята “Вёсачка мая – вёсачка-прыгажуня”.

На мерапрыемстве былі ўшанаваны доўгажыхары і самыя маленькія вяскоўцы. З добрымі словамі і падарункамі звярнулася да шматлікіх прысутных старшыня Ружанскага сельвыканкама Аксана Юркоўская.

Незабыўныя ўражанні вяскоўцам падаравала канцэртная праграма, падрыхтаваная артыстамі аўтаклуба, Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры, Хараўскога і Белавусаўшчынскага сельскіх клубаў-бібліятэк.

Добавить комментарий