Боркаўскія вячоркі

У мінулую суботу маленькая пушчанская вёсачка Боркі стала незвычайна шматлюднай. Яна сустракала гасцей – мясцовых ураджэнцаў, якія завіталі на вясковае свята.

Падчас мерапрыемства, якое мела назву “Боркаўскія вячоркі”, паветра было напоўнена чароўнымі гукамі музыкі і спеваў, пахам травянога чаю і мёду, дабрынёй і шчырасцю. Землякі разам, як у мінулыя часы, апынуліся ў атмасферы маладосці і дзяцінства.

Выдатны настрой прысутным падаравалі калектывы аматарскай творчасці і салісты Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі і Мураўскага сельскага Дома культуры, якія падрыхтавалі прыгожыя канцэртныя нумары.

Падчас мерапрыемства былі таксама віншаванні і падарункі, з якімі завітала ў Боркі старшыня Сухопальскага сельвыканкама Ірына Кузьміч.

А святы вёсак крочаць далей па Пружаншчыне…

Добавить комментарий