Завітала свята ў Баравікі

У дзень хрысціянскага свята Троіцы аўтаклуб разам з Мокраўскім сельвыканкамам, мясцовымі арганізацыямі і клубнымі ўстановамі раёна зладзілі ўрачыстае мерапрыемства у вёсцы Баравікі.

Падчас свята было шмат добрых слоў і успамінаў, цікавых аповедаў і шчырых віншаванняў, падарункаў і падзяк.

Вялікую канцэртную праграму для вяскоўцаў і іх гасцей падрыхтавалі артысты аўтаклуба, Мокраўскага сельскага Дома культуры і Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі.

На свяце вёскі людзі розных узростаў шмат усміхаліся, размаўлялі, дзяліліся ўспамінамі аб дзяцінстве і юнацтве, танцавалі, спявалі.

Мерапрыемства ў Баравіках прайшло ў атмасферы дабрыні, радасці і душэўнай цеплыні.

Добавить комментарий