Такую назву мела свята, якое 22 чэрвеня адбылося ў вёсцы Галены. На ўрачыстасць сабралася шмат вяскоўцаў, землякоў, гасцей.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Сухопальскага сельвыканкама Ірына Кузьміч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Жураўлінае” Зінаіда Усік, настаяцель храма Узвіжання Крыжа Гасподняга аг.Сухопаль Віталь Навасад, якія павіншавалі мясцовых жыхароў з выдатнай нагодай і пажадалі здароўя і розных даброт у жыцці.
На свяце адзначылі доўгажыхароў, юбіляраў, шматдзетную сям’ю.
Выдатную канцэртную праграму, якая стварыла па-сапраўднаму святочную і шчырую атмасферу, падрыхтавалі для жыхароў вёскі Галены работнікі Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі і Мураўскага сельскага Дома ультуры.