Урачыстасць у Навасёлках

У мінулую суботу свята вёскі адзначылі ў Навасёлках. Мясцовых жыхароў з гэтай нагоды павіншавалі старшыня Сухопальскага сельвыканкама Ірына Кузьміч, дырэктар ААТ “Мурава” Аляксандр Маркечка, настаяцель храма іконы Казанскай Божай Маці ў аг.Мурава Уладзімір Жэлянгоўскі, стараста в.Навасёлкі Святлана Данілюк.

Старэйшыя і малодшыя жыхары вёскі атрымалі падарункі ад кіраўніцтва гаспадаркі і органа мясцовай ўлады. Таксама былі адзначаны гаспадары лепшых сялянскіх сядзіб.

Вясёлымі песнямі і шчырымі словамі навасёлкаўцаў і іх гасцей парадавалі артысты Мураўскага сельскага Дома культуры і Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий