Кніжная эстафета

Той, хто хоча пазнавальна і добра правесці вольны час, ведае месца, дзе гэта можна зрабіць, – у бібліятэцы.

На мінулым тыдні Мокраўскую сельскую бібліятэку наведалі рабяты з прышкольнага лагера. Яны здзейснілі літаратурнае падарожжа “Па сцяжынках лета кніга нас вядзе”.

Дзеці з прышкольнага лагера неаднаразова завіталі ў Навасёлкаўскую сельскую бібліятэку. Для іх была праведзена гульня “Як добра, што ўсе мы тут сабраліся” з рознымі конкурсамі і заданнямі. Таксама бібліятэка правяла гульнявую праграму “Цягнічок з Мульцяшкава”, падчас якога школьнікі адправіліся ў казачнае падарожжа па любімых мультфільмах.

Для прышкольнага лагера Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка правяла дзіцячае літаратурнае свята “Кніжная эстафета сонечнага лета”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з цікавымі дзіцячымі кнігамі.

Прышкольны лагер – пастаянны госць у Ліноўскай сельскай бібліятэцы. Для аднаго з атрадаў установа правяла літаратурную гадзіну “Добры дзень, казка беларуская”. Дзеці ўспомнілі і пачыталі народныя казкі, праявілі сябе ў конкурсах. Другі атрад стаў удзельнікам гульнявой праграмы “Падарожжа ў Лукамор’е”. На мерапрыемстве ўспомнілі казкі А.С.Пушкіна, 225 год з дня нараджэння якога адзначае сусветная супольнасць, адказалі на пытанні віктарыны, паглядзелі ўрыўкі з мультфільмаў, пагулялі. Таксама ў бібліятэцы да юбілею класіка рускай літаратуры была аформлена кніжная паліца «Ідуць вякі, але Пушкін застаецца». Не забылася Ліноўская бібліятэка і пра дарослых чытачоў. Сумесна з прыходам храма Узвіжання Крыжа Гасподняга в.Аранчыцы і вакальным гуртам “Благавест” яна правяла духоўна-музычную вечарыну “Маё паслушэнства – пісаць кнігі. Манах Варнава (Санін)”.

225-гадоваму юбілею А.С.Пушкіна прысвяліла пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Я вас кахаў…” Ружанская гарпасялковая бібліятэка. Пастаянныя чытачы даведаліся аб гісторыі стварэння шэрагу літаратурных шэдэўраў, музах паэта, пачыталі вершы. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава “Натхнёныя радкі”.

А ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла літаратурна-музычная вечарына “Булат Акуджава. На любоў своё сэрца настрою”.

Бібліятэкары не аствалілі без увагі сваіх былых калег-юбіляраў. З днём нараджэня іх павіншавалі прадстаўнікі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Падарункі прымалі Г.І.Чарапенька, якая раней працавала ў Аранчыцкай сельскай бібліятэцы, В.С.Вакула, якая шмат год аддала Сухопальскай сельскай бібліятэцы, Н.П.Карпіла, дзейнасць якой была звязана з Параслянскай сельскай  бібліятэкай.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий