Вынікі VI міжнароднага мастацкага конкурсу імя Алены Лось

У лютым – красавіку 2024 года Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А.Лось праводзіла VI мастацкі конкурс імя Алены Лось, які набыў статус міжнароднага і быў прысвечаны 85-годдзю Брэсцкай вобласці. Заснавальнікам творчага спаборніцтва з’яўляўся аддзел культуры райвыканкама пры падтрымцы раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын»  і «Белая Русь».

На конкурс было прадстаўлена 36 работ. Вынікі творчага спаборніцтва былі падведзены ў маі, а ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў адбылося 1 чэрвеня ў гарадскім парку падчас свята дзіцячай творчасці “Лесвіца поспеху”. Узнагароды і прызы рабятам уручыла загадчык раённай дзіцячай бібліятэкі Антаніна Сухарэвіч. Падчас свята ўсе жадаючыя пазнаёміліся з творамі юных мастакаў на выставе ў парку. Таксама выстава конкурсных малюнкаў экспанавалася ў дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось.

Журы размеркавала ўзнагароды і адзначыла шэраг работ. Так, ва ўзроставай катэгорыі 7 – 10 год у намінацыі “За цікавую ідэю выканання” 1-е месца дасталося Ксеніі Козел (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Пружаны імя Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі”), 2-е месца – Ксеніі Пекач (ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны”), 3-е месца – Андрэю Чапялевічу (ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны”). Сярод лепшых таксама былі работы Лізаветы Вайтуховіч (школа малюнка “Талент” (г.Пружаны”)), Віталіны Бруй (ДУА “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў”), Марыі Галякевіч (узорная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Шклінка-маляванка” ДУК “Пружанскі гарадскі Палац культуры”).

Ва ўзроставай катэгорыі 11 – 13 год у намінацыі “За творчы падыход” 1-е месца было прысуджана Кацярыне Мельнік (ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны”), 2-е – Кацярыне Цібароўскай (школа малюнка “Талент” (г.Пружаны”)), 3-е – Арыядне Дульчэўскай (ДУА “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў”). Заахвочаны работы Паліны Храмко (ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны”), Валерыі Семаковіч (ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны”), Ксеніі Базыльчук (ДУА “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў”).

Ва ўзроставай катэгорыі 14 – 16 год у намінацыі “За творчы падыход” 1-е месца атрымала Ганна Навумчык (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Пружаны імя Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі”), 2-е – Максім Зайко (ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны”), 3-е – Паліна Дзяруга (ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны”). Сярод лепшых таксама вызначаны работы удзельнікаў школв малюнка “Талент” (г.Пружаны”) Анастасіі Мацвеевай, Руслана Цюшкевіча і Анастасіі Мартыновіч.

На мастацкі конкурс свае работы ўпершыню падставілі рабяты, якія наведваюць арт-студыю “Выхаванне” ў г.Мяшчоўск Калужскай вобласці (Расія). Ім былі накіраваны заахвочвальныя прызы.

Віншуем! Жадаем творчых перамог і запрашаем да ўдзелу у новых конкурсах!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий