“Вытокі” – свята для ўсіх

Падчас рэспубліканскага спартыўна-культурнага фестывалю “Вытокі” прайшло шмат культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Сярод іх – канцэрт “зорак” беларускай эстрады, які 8 чэрвеня 2024 года разам з піратэхнічным шоу, стаў завяршальным акордам трохдзённага мерапрыемства.

 

На сцэне, размешчанай на гарадскім стадыёне “Мухавец”, выступілі заслужаныя артысты Беларусі – Аляксандр Саладуха, Алёна Ланская, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, а таксама спевакі Аляксандра Гайдук, Герман Цітоў, Жанэт, Ганна Трубяцкая і іншыя выканаўцы. Прагучалі кампазіцыі у выкананні гуртаў “ByCity”, “Беларусы”, “Дразды”.

Паглядзець рэпартажы можна па спасылках: https://www.youtube.com/watch?v=TbGLFNsshFE і https://www.youtube.com/watch?v=2tsA2onAGAo

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий