6 чэрвеня ў Пружанах разнарнуліся падзеі знакавага рэспубліканскага спартыўна-культурнага фестывалю “Вытокі: Крок да Алімпу”. Значная роля ў яго правядзенні належыць работнікам сферы культуры.
У першы дзень фестывалю Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў і музей-сядзіба “Пружанскі палацык” далучыліся да турыстычнай акцыі “Адчуй. Вандруй. Натхняйся”, падчас якой наведванне гэтых устаноў культуры стала бясплатным.
У Пружанскім палацыку адкрылася выстава “Традыцыйнае беларускае ткацтва: скарбы пружанскіх куфараў”, на якой прадстаўлены тканыя дываны, радны, посцілкі, ручнікі, прыклады народнага касцюма. Выстава складаецца з прадметаў з фондаў музея і збораў Пружанскай раённай цэнтралізаванй клубнай сістэмы.
Ружанскі палацавы комплекс стаў першай кропкай новага турыстычнага маршруту “Пярліны Пружанскага краю”. Работнікі музея ўрачыста сустрэлі шматлікіх гасцей і правялі для іх тэатралізаваную экскурсію. Прадстаўнікі турыстычнай індустрыі Беларусі разам з метадыстам раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вольгай Зінкевіч наведалі шэраг іншых аб’ектаў маршруту. Таксама яны пазнаёміліся з экалагічнай сцяжынкай, якую стварыў Пружанскі лясгас у Бярозаўскім лясніцтве. Ва ўрачыстым яе адкрыцці прынялі ўдзел народнае аматарскае аб’яднанне “Смаляначка” Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры і творчы калектыў Калядзіцкага сельскага Дома культуры.
Работа спецыялістаў ў сферы турызму прадоўжылася ў Пружанах. У гарадскім Палацы культуры адбылася панэльная дыскусія “Гісторыя і культура ў турызме”. У ёй прынялі ўдзел В.Зінкевіч, якая спынілася на ролі гісторыка-культурнай спадчыны ў развіцці турызму на прыкладзе Пружанскага раёна, і Наталія Пракаповіч, галоўны спецыяліста аддзела культуры райвыканкама, якая пазнаёміла прысутных з кнігамі “Пружанская кулінарыя” і “Пружанскі край на старадаўніх картах”, серыяй паштовак “Архітэктурная спадчына Пружаншчыны”.
Акрамя таго ў гарадскім парку пачаў работу “Горад майстроў”. Сярод яго ўдзельнікаў – народны майстар Беларусі Марыя Кулецкая, ганчары Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Вера Волчык і Святлана Тагіева і інш.
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма аформіла выставу «Хутчэй! Вышэй! Мацней!» і фотозону
Падрабязней тут: https://www.youtube.com/watch?v=yHqbyBMjMeM, https://www.youtube.com/watch?v=F_1H6caCcRI, https://www.trkbrest.by/24172-festival-vytok-den-pervyy.html