Выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра 25 жніўня 2021 года наведалі дзіцячы пакой «Тэрыторыя твайго дзяцінства» ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.
Хлопчыкі і дзяўчынкі радасна і цікава правялі свой час: яны паўдзельнічалі ў вясёлых стартах, танцавальных конкурсах, разнастайных спаборніцтвах. Прыемным сюрпрызам для іх сталі таксама салодкія падарункі і яркія карцінкі, нанесеныя майстрам з дапамогай аквагрыма.
Добры настрой і пазітыўныя эмоцыі ад сутрэчы засталіся як у дзяцей, так і арганізатараў мерапрыемства.