Калі мае сябры са мной

Клубныя ўстановы пастянна праводзяць мерапрыемствы для розных катэгорый людзей. Асаблівую увагу падчас канікул яны звяртаюць на занятасць дзяцей і падлеткаў.

З мэтай прафілактыкі шкодных звычак у маладзёжным асяроддзі ў Кляпацкім сельскім Доме культуры адбылася інфармацыйная гадзіна  «Дзень без тытуневага дыму».

Тэме бяспечных канікул і прафілактыцы тытунепалення была прысвечана гутарка «Канікулы – вясёлая пара» ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Ты не адзін» разам з мясцовымі рабятамі далучыліся да паходу «Мой край – мой дом», які арганізавала клубная ўстанова. Яны бліжэй пазнаёміліся з мясцінамі, дзе жыў выдатны пейзажыст Станіслаў Жукоўскі.

Шэраг мерапрыемстваў для дарослых і дзяцей правёў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка. Работнікі клубнай установы зладзілі свята «Вясёлкавы настрой», якое адкрыла змену ў прышкольным лагеры Варанілавіцкай сярэдняй школы. Таксама клубная ўстанова зладзіла велапрабег па ваколіцах аграгарадка, прымеркаваўшы яго да Сусветнага дня веласіпедыста. Акрамя таго сельскі клуб-бібліятэка правёў некалькі віншаванняў з днём нараджэння для сталых і маленькіх наведвальнікаў установы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий