27 – 30 ліпеня 2021 года ў Рэспубліцы Славенія праходзіў Міжнародны рознажанравы конкурс «LETOSTAR in Slovenia-2021» (завочна), у якім сваю творчасць прадставілі больш за 800 удзельнікаў са Славеніі, Польшчы, Эстоніі, Украіны, Казахстана, Расіі і Беларусі.
Сярод пераможцаў – вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Лаўрэатам ІІІ-й ступені ў намінацыі «інструментальная музыка» стаў фартэпіянны дуэт Ксеніі Вольскай і Дануты Іскры (настаўнік Таццяна Пятроўна Еўстраценка). Вучні ўзнагароджаны дыпломамі і памятнямі сувенірамі, настаўнік – падзячным лістом.
Віншуем! Жадаем далейшых творчых поспехаў!