Крок у вясёлыя канікулы

Пачатак лета – свята для дзяцей. Яно пачынаецца з Міжнароднага дня аховы дзяцей, да якога ладзяцца разнастайныя святы і праграмы.

Калядзіцкі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка запрасілі шматлікіх гледачоў – дзяцей і дарослых – на забаўляльную праграму “Марское падарожжа” і канцэрт “Суквецце талентаў”.

Гульявая праграма “Маё шчаслівае дзяцінства” з конкурсамі, спаборніцтвамі, віктарынамі была прапанавана Новазасімавіцкім сельскім Домам культуры.

Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў забаўляльную праграму “Тэрыторыя дзяцінства”.

Вясёлая праграма “Упрыгожым дзяцінства вясёлкай” адбылася ў Сухопальскім сльскім клубе-бібліятэцы.

На тэатралізаваную забаўляльную праграму “Залаты ключык” і дыскатэку завіталі дзецеі ў Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий