Свята дзяцінства

У першыя дні лета ў клубных установах адбылося шмат цікавых праграм, прымеркаваных да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў мясцовых рабят на свята, падчас якога было шмат гульняў, спеваў, танцаў, конкурсаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама дарослыя, апынуліся ў сапраўднай атмасферы дзяцінства.

Забаўляльную праграму «Шчаслівыя дзеці шчаслівай краіны» сумесна правялі Кляпацкі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка. Рабяты падрабязней даведаліся аб свяце і паўдзельнічалі ў вясёлых і пазнавальных гульнях. Таксама клубная ўстанова зладзіла канцэртную праграму «Планета дзяціства», на якую завіталі шматлікія гледачы – дзеці і дарослыя.

Каля Мураўскага сельскага Дома культуры адбылася забаўляльная праграма «Яркія фарбы лета», падчас якой рабяты паспаборнічалі ў розных конкурсах.

На свята «Маленькая краіна», арганізаванае Навасёлкаўскім сельскім Домам культуры і сельскай бібліятэкай, завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі. Разам з казачнымі персанажамі, ролю якіх выканалі работнікі культуры, яны весела і цікава правялі свой вольны час.

У Слабудскім сельскім Доме культуры прайшла гульнявая праграма «Свята дзяцінства». Дзеці, якія наведалі клубную ўстанову, зарадзіліся бадзёрасцю, пазітывам і добрым настроем.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий