Ліноўская школа мастацтваў падвяла вынікі

У апошнія майскія дні ў дзяржаўнай установе адукацыі “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў” адбыўся выпускны вечар і справаздачны канцэрт юных музыкантаў, спевакоў і танцораў.

У вялікай зале сельскага Дома культуры, дзе прайшло ўрачыстае мерапрыемства, сабралася больш за 200 гледачоў, якія з захапленнем назіралі за разнастайнымі творчымі нумарамі, прадстаўленымі на сцэне.

З выдатнай падзеяй у жыцці выпускнікоў павіншаваў дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Аляксандр Васільевіч Пракопчык. Дарэчы, у гэтым годзе навучанне ва ўстанове адукацыі ў сферы культуры завяршылі 10 юнакоў і дзяўчат. Таксама Аляксандр Васільевіч звярнуўся да вучняў, для якіх скончыўся навучальны год, пажадаў ім добрых канкул і сустрэчы ў верасні. Лепшым вучням школы былі ўручаны граматы і падзякі.

Школа, да пабачэння! Прывітанне, канікулы!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий