Нядаўна Пружанскую гарадскую бібліятэку ўпершыню наведалі вучні 1 “А” класа сярэдняй школы № 5. Яны пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, паўдзельнічалі ў гульні па казках.
У чытальнай зале Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэкі імя А.Лось адкрылася кніжная выстава «Дзяцінства – лепшая планета!». На ёй прадстаўлены кнігі аб дзяцінстве, летніх прыгодах, сяброўстве.
Да Сусветнага дня без тытуню ў Магілявецкай сельскай бібліятэцы для старшакласнікаў прайшла гадзіна пытанняў і адказаў “Паленне – смерць, а тытунь – атрута”, а ў Шарашоўскай гарпасялковай бібліятэцы – акцыя “Колькі ты хочаш жыць?».
У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для бібліятэкараў прайшоў чарговы занятак “Школы спецыяліста”. На сустрэчы загадчык аддзелам бібліятэчнага маркетынгу І.А.Кетрык правяла інфармацыйную гадзіну “Роля творчасці ў бібліятэчнай сферы”. Намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы В.А.Аляксеева напярэдадні 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава запрасіла на кінападарожжа “Кнігі Быкава на экране”.