Прайшоў семінар клубных работнікаў

30 мая у малой зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры прайшоў раённы семінар для загадчыкаў і работнікаў клубных устаноў дзяржаўнай установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма”. Яго тэма – “Формы і метады работы з дзецьмі і падлеткамі. Правядзенне мерапрыемстваў у перыяд летніх канікул”.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні летняй занятасці і адпачынку, дзіцячай бяспекі і прафілактыкі негатыўных з’яў сярод непаўналетних. На семінары асаблівая ўвага была звернута на арганізацыю вольнага часу дзяцей і падлеткаў у рамках акцыі «Клопат», правядзенне дыскатэк, працу з непаўналетнімі, якія знаходзяцца на розных формах уліку і сем’ямі ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У семінары таксама прынялі ўдзел намеснік начальніка Пружанского аддзела па надзвычайных сітуацыях Антон Гаварко і супрацоўнік аддзела ўнутрах спраў райвыканкама Мікалай Семянюк, якія закранулі пытанні бяспекі і пазнавальнага вольнага часу непаўналетніх як аднаго з прыярытэтных накірункаў дзейнасці ў летні перыяд.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий