На мінулым тыдні ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны была прадстаўлена музычна-вакальная праграма ў выкананні перспектыўных і адораных вучняў, які займаюцца ва ўстановах адукацыі ў сферы культуры г.Пружаны, г.п.Ружаны, г.п.Шарашова, аг.Лінова, в.Новыя Засімавічы. Гэта мерапрыемства з’яўляецца традыцыйным і праводзіцца штогод.
Рабяты, якія прадставілі свае навучальныя ўстановы, паказалі высокі ўзровень майстэрства ігры на розных музычных інструментах – фартэпіяна, скрыпцы, віяланчэлі, баяне, акардэоне, флейце, саксафоне, домры, гітары, цымбалах, выканалі вакальныя нумары сольна і ў хоры.
Прысутныя на канцэрце настаўнікі і гледачы атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Яны адзначылі высокі патэнцыял вучняў, якія выступілі ў рамках зборнай кацэртнай праграмы.