Наша праца – для ўсіх

На мінулым тыдні клубныя ўстановы прапанавалі мерапрыемствы, прысвечаныя розным падзеям і датам.

Шэраг устаноў не абмінулі прафесійнае свята – Дзень пагранічніка. Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка павіншаваў на даму мужчын, якія раней служылі ў пагранічных войсках. Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу разам з мясцовай пярвічкай «Беларускага саюза жанчын» завіталі з канцэртнай праграмай і падарункамі на пагранічную заставу «Перароў», а Пружанскі гарадскі Палац культуры – на заставу «Хвойнікі».

Духоўны канцэрт, прысвечаны праваслаўнаму святу ў гонар Жанчын-міраносіц, з аншлагам прайшоў у Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы. У ім прынялі ўдзел настаяцелі і хоры храмаў свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў в.Засімавічы і в.Смаляніца, Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в.Аранчыцы.

Работнікі Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі зладзілі акцыю «Дзякуй, не палю» да Сусветнага дня без тытуню, падчас якой распаўсюджвалі прафілактычная лістоўкі.

Гэтай жа даце была прысвечана інфармацыйная гадзіна «Дыхай свабодна» ва ўзорнай кантакт-студыі тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Пасля яе падлеткі раздалі жыхарам горада тэматычная літоўкі і прапанавалі пражыць хаця б адзін дзень без палення.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий