У апошнія дні навучальнага года дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў» запрасіла ў госці вучняў пачатковых класаў мясцовай сярэдняй школы.
Для іх было праведзена цікавае інтэрактыўнае мерапрыемства пад назвай «Жыць без мастацтва нельга!».
Для дзяцей падрыхтавалі разнастайную гульнявую праграму, падчас якой кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў якасці музыканта, мастака, спевака ці вядучага.
Акрамя таго юныя музыканты, спевакі і мастакі прадставілі канцэртную праграму з прыгожымі вакальнымі і інструментальнымі нумарамі.
Дзіцячая школа мастацтваў чакае сваіх вучняў у наступным навучальным годзе. Упэўнены, што іх колькась павялічыцца.