27 мая ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбылася вечарына-канцэрт «Музычны настрой».
Мерапрыемства прайшло на народным аддзяленні ўстановы адукацыі ў сферы культуры. У ім прынялі ўдзел вучні і настаўнікі. У канцэрце яны прадставілі рознахарактарныя творы на баяне і акардэоне як сольна, так і ў складзе дуэтаў.
Завяршыўся канцэрт выступленнем узорнага баяннага аркестра «Імпрэс» пад кіраўніцтвам Валянціны Захаркіў.
Вечарына на народным аддзяленні дзіцячай школы мастацтваў стала сапраўдным падарункам для ўсіх гледачоў напрыканцы навучальнага года, падаравала шмат прыемных момантаў і добры настрой.