У канцэртнай зале сельскага Дома культуры адбыўся выніковы выпускны канцэрт Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў «Музычная вясёлка».
Па традыцыі лепшым вучням школы, а таксама пераможцам міжнародных і абласных конкурсаў былі ўручаны граматы і падзякі, выпускнікам – атэстаты.
Дырэктар школы Марына Леанідаўна Кузьміч павіншавала вучняў з высокімі дасягненямі, падзякавала бацькам за падтрымку, пажадала поспехаў, здароўя і дабрабыту.
У канцэртнай праграме прынялі ўдзел калектывы школы, настаўнікі і вучні розных класаў – ад самых маленькіх да выпускнікоў. Юныя музыканты ігралі смела і натхненна, спевакі выконвалі творы шчыра і ярка. Вялі канцэртную праграму настаўнік Дзіяна Уладзіміраўна Пазняк і вучаніца эстраднага аддзялення Ганна Ляўчук.
Дзякуем усім удзельнікам канцэрта і жадаем росквіту, выканання самых смелых ідэй і ажыццяўлення ўсіх творчых планаў!