24 мая 2024 года ў Мураўскім сельскім Доме культуры адбылося ўрачыстастае мерапрыемства “Быць гаспадаром на зямлі”, прысвечанае дырэктару ААТ “Мурава” Пятру Мікалаевічу Білецкаму, які на працягу амаль 37 год узначальваў гаспадарку. Кіраўнік вядомага сельскагаспадарчага прадпрыемства, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, адзначаны ордэнамі Пашаны і Айчыны III ступені і іншымі высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, астаўляе сваю пасаду і становіцца пенсіянерам.
З падарункамі і цёплымі словамі падзякі за працу да Пятра Мікалаевіча завіталі старшыня Сухопальскага сельвыканкама Ірына Кузьміч, настаяцель храма іконы Божай Маці Казанская Уладзімір Жэлянгоўскі, прадстаўнікі ААТ “Мурава”, мясцовай сярэдняй школы, дзіцячага сада, работнікі сферы культуры, жыхары аграгарадка.
Добрыя словы ў адрас П.М.Білецкага спалучаліся з творчымі нумарамі ад артыстаў Мураўскага сельскага Дома культуры, Сухопальскага і Роўбіцкага сельскіх клубаў-бібліятэк. У фае клубнай установы працавала выстава, прысвечаная працоўнаму шляху Пятра Білецкага, падрыхтаваная сельскай бібліятэкай.