На мінулым тыдні прайшоў выпускны вечар і справаздачны канцэрт у Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў.
З заканчэннем чарговага навучальнага года ўсіх прысутных павіншавала дырэктар установы Любоў Іванаўна Давідзенка. Яна адзначыла лепшых вучняў і ўручыла ім граматы і дыпломы за перамогі ў разнастайных творчых конкурсах, падзякі за выдатную вучобу і ўдзел у канцэртнай дзейнасці.
Асаблівыя словы і пажаданні былі адрасаваны выпускнікам, якія засвоілі праграму ўстановы адукацыі ў сферы культуры. Выпускнікі падзякавалі сваім настаўнікам і бацькам, прадставілі канцэртныя нумары.
На сцэне Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў было прадстаўлена шмат арыгінальных і цікавых музычных, вакальных і танцавальных нумароў. Яны не аставілі раўнадушнымі ніводнага гледача ў зале. Шчырымі апладысментамі і ўсмешкамі сустракалі прысутныя кожнае выступленне.
Канцэртная праграма і выпусны вечар сталі яркім завяршэннем навучальнага года.