Пачаўся сезон вясковых свят

У Пружанскім раёне стала добрай традыцыяй з усталяваннем цёплага надвор’я пачынаць сезон свят вёсак.

Вялікая роля ў арганізацыі гэтай працы належыць пружанскаму аўтаклубу. Гэты год не стаў выключэннем. Артысты аўтаклуба разам з кіраўніцтвам Зеляневіцкага сельвыканкама наведалі маланаселеныя вёскі Гута і Вільянава.

Для вяскоўцаў прагучалі добрыя словы ад прадстаўнікоў органаў мясцовай улады.

Выдатную канцэртную праграму прадставіў аўтаклуб. Прагучалі любімыя песні, былі зладжаны танцы і конкурсы. Мясцовыя жыхары з задавальненнем падпявалі самадзейным артыстам, удзельнічалі ў розных актыўнасцях.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий