Трэба ведаць

Шэраг клубных устаноў на мінулым тыдні звярнулі ўвагу на глабальныя праблемы і да Міжнароднага дня памяці людзей, памерлых ад СНІДу, прымеркавалі свае мерапрыемствы.

Так, у Кляпацкім сельскім Доме культуры для падлеткаў адбылася віктарына «Што я ведаю аб СНІДзе».

Інфармацыйную гадзіну «Свечка памяці» і выставу «Ведаць, каб жыць» падрыхтаваў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка.

Мураўскі сельскі Дом культуры правёў прафілактычную гутарку для моладзі «Дзень памяці»

Теме СНІДу была прысвечана гутарка і конкурс малюнкаў у Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу зладзіў гутарку для школьнікаў «Памяці ахвяр СНІДу прысвячаецца». Акрамя таго клубная ўстанова правяла ў сярэдняй школе трэнінг «Павышаем самаадзнаку».

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка звярнуўся да праваслаўнага календара і разам з настаяцелем храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы А.Кавальскім арганізаваў гадзіну духоўнасці.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий