Выбірай дзеля годнага жыцця

Установы бібліятэчнай сістэмы заўсёды адгукаюцца на актуальныя тэмы.

Да Міжнароднага дня сям’і ў Шарашоўскім сельвыканкаме адбыўся «круглы стол» «У цэнтры ўвагі – сям’я». У мерапрыемстве разам прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, грамадскіх арганізацый, рэлігійных абшчын, жыхарамі пасёлка прыняла ўдзел гарпасялковая бібліятэка, якая падрыхтавала кніжную выставу «Сям’я… Дзе цябе любяць, разумеюць і чакаюць».

У Мокраўскай сельскай бібліятэцы для дзевяцікласнікаў мясцовай сярэдняй школы адбыўся ўрок здароўя «Прафілактыка ВІЧ/СНІД».

Да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу, які адзначаецца ў трэцюю нядзелю мая, Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю «Кветка кахання абпаленая». Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся са статыстыкай захворвання і яго ахвярамі, нагадалі меры прафілактыкі, паглядзелі тэматычныя відэа, пачыталі вершы і ўспаміны, праглядзелі кніжную паліцу «Не зламай свой лёс». Акрамя таго Ліноўскую сельскую бібліятэку наведалі першакласнікі, для якіх прайшла гутарка-прэзентацыя «Яго вялікасць Хлеб».

Ружанская гарпасялковая бібліятэка запрасіла чытачоў на духоўную вечарыну «Кожны піша, як ён дыхае», прысвечаную пісьменніку Віктару Ліхачову. Прысутныя пазнаёміліся з жыццём літаратара, пачыталі яго вершы, падзяліліся ўражаннямі аб кнігах. Свае адносіны да творчасці пісьменніка выказаў настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла А.Сень.

У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа адбылася пазнавальная гадзіна «У горкім дыме цыгарэтным», накіраваная на прафілактыку палення. Да таго ж цэнтральная раённая бібліятэка працягвае цыкл відэааглядаў «Пісьменнікі-юбіляры – 2024». На гэты раз сюжэт прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Барыса Васільева. Знаёмцеся па спасылцы

Бібліятэкі раёна таксама паўдзельнічалі ў акцыі «Выдэачытанне твораў Аркадзя Куляшова» «Свіст кулі чуў я на вайне». З вынікам іх працы глядзіце тут

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий