19 мая Пружанская гарадская бібліятэка адзначыла свой 25-гадовы юбілей. Да гэтай знакавай даты работнікі ўстановы культуры падрыхтавалі святочнае асарці “Юбілей у нас, свята ў Вас!”.
Падчас мерапрыемства прагучала шмат цеплых слоў і віншаванняў ад кіраўніцтва бібліятэчнай сістэмы і гарадскога Палаца культуры, а таксама ўдзячных чытачоў.
З юбілеем бібліятэку павіншавалі творчыя калектывы гарадскога Палаца культуры – вакальны гурт “Жамчужыны” і ўзорны ансамбль народнага танца “Круцёлачкі”, салісты Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі.
Работнікі ўстановы падрыхтавалі цікавы сцэнарый свята, крэатыўныя фотазоны і выставы, адзначылі самых актыўных чытачоў
Са святам, Пружанская гарадская бібліятэка! Даўгалецця і новых чытачоў!