У мінулыя выхадныя ва ўстановах культуры Пружанскага раёна адбыўся шэраг цікавых мерапрыемстваў, арыентаваных на дзіцячую і падлеткавую аўдыторыю.
Так, у Старавольскім сельскім Доме культуры прайшоў “Баль кветак”. На яго завіталі не толькі мясцовыя жыхары, але і казачныя героі – Фея, Ружачка, Бяляначка, Эльф, якіх ўвасобілі сябры аматарскага аб’яднання “Ты не адзін”. Напрыканцы балю былі падведзены вынікі конкурсу на лепшы касцюм, зроблены сваімі рукамі з кветак і зеляніны. Яго перможцам і прызёрамі сталі – Пахар Валерыя, Барташэвіч Мацвей, Сіліна Вікторыя.
Віктарына “Там, на невядомых сцяжынках” прайшла ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры. Падчас мерапрыемства юныя ўдзельнікі не толькі праверылі свае веды, але і паспрабавалі сябе ў ролі казачных герояў.
Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу напярэдадні новага навучальнага года прапанаваў юным жыхарам пасёлка паўдзельнічаць у пазнавальна-гульнёвай праграме “Светлафорык” і ўспомніць правілы дарожнага руху.