18 мая ў Міжнародны дзень музеяў Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў у чарговы раз прыняў удзел у сусветнай акцыі «Ноч музеяў».
У гэтым годзе Ружаны запрасілі на вечарыну «З легендаў і казак былых пакаленняў». Падчас незвычайнай сустрэчы наведвальнікі пазнаёміліся са старажытнай прафесіяй пераплётчыка і рэстаўрацыяй даўніх кніжных выданняў. Гасцям для прагляду былі прадстаўлены ўнікальныя тунэльныя кнігі і антыкварныя выданні пачатку ХХ стагоддзя. Жадаючыя маглі прыняць удзел у квэсце «Таямніцы алхіміка» і сабраць старадаўнюю кнігу лекара.
Таксама Ружанскі палацавы комплекс прапанаваў разнастайныя інтэрактыўныя пляцоўкі: квіз-гульню «Этнаграфічная спадчына», квэст «Знайдзі жывёлу з казкі», майстар-класы па роспісе па шклу, саломаплеценні, разьбе па паперы, пластылінаграфіі, якія прадставілі народныя ўмельцы і работнікі Пружанскага гарадскога Палаца культуры. У музеі таксама можна было паглядзець мультыплікацыйныя фільмы і выступленне вучняў харэаграфічнага аддзялення Ружанскай дзіцячай школы школы мастацтваў. Для наведвання былі адкрыты ўсе выставы і экспазіцыі музея.