Пра сям’ю і не толькі

Да Міжнароднага дня сям’і ў клубных установах былі зладжаны незвычайныя праграмы.

У Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла сямейная вечарына адпачынку «Святло роднага ачагу». Маладыя сем’і сустрэліся, каб разам весела і цікава правесці свой вольны час. Акрамя таго клубная ўстанова арганізавала віншавальныя праграмы для імяннікаў, якія пражываюць у аграгарадку.

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў конкурс малюнкаў «Свет сям’і вачыма дзяцей». Пасля падвядзення яго вынікаў у клубнай ўстанове была зроблена выстава работ удзельнікаў. Таксама для дзяцей прайшла гутарка «Паразмаўляем аб ветлівасці», падчас якой ўзгадваліся нормы паводзін у грамадстве і сям’і.

Велікодныя вячоркі адбыліся ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. На іх прысутнічалі сем’і вяскоўцаў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі аматарскія аб’яднанні кулубнай установы – «Сябрына» і вакальны ансамбль «Амафор», а таксама вучні нядзельнай школы храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий