Шчасце нараджаецца ў сям’і

15 мая адзначаўся Міжнародны дзень сям’і. Бібліятэкі зладзілі да гэтага свята мерапрыемствы для чытачоў.

Кляпацкая сельская бібліятэка правяла дзень сямейнага чытання «Кнігі мы сям’ёй чытаем». Падчас гутаркі дарослыя і дзеці распавялі аб сваіх любімых кнігах, паўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах, пазнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай.

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «Шчасце нараджаецца ў сям’і» для вучняў 3 – 4 класаў мясцовай сярэдняй школы. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі свята, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб сям’і, адказалі на пытанні віктарыны, пагулялі і намалявалі сямейныя сімвалы. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кніжнай выставай «Чытаем усёй сям’ёй».

Гульню «Самае дарагое, што ёсць у мяне – гэта сем’я» прапанавала школьнікам Ружанская гарпасялковая бібліятэка. Рабяты гаварылі аб сямейных каштоўнасцях, адгадвалі загадкі і адазвалі на цікавыя пытанні.

А Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма прапанавала ўспомніць народныя сямейныя традыцыі беларусаў і запрасіла наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на пазнавальную гадзіну «Ад прадзедаў спакон вякоў».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий