У Дзень Перамогі работнікі сферы культуры правялі мітынгі, канцэрты, індывідуальныя віншавальныя праграмы.
Велікасельскі селькі Дом культуры зладзіў мітынг «Мы памятаем, мы ганарымся» каля брацкай магілы ў аграгарадку. Акрамя таго творчыя калектывы клубнай ўстановы прадставілі мясцовым жыхарам святочны канцэрт.
Віншавальны канцэрт «Перамога ў сэрдцы кожнага жыве» адбыўся на плошчы каля Кляпацкага сельскага Дома культуры.
Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў мітынгі «Паклонімся вялікім тым гадам» каля брацкай магілы ва ўрочышчы Пель і памятнага знака загінушым землякам у аграгарадку Калазубы.
Святочны канцэрт «Насустрач Дню Перамогі» прайшоў у Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы.
Мітынг «Памяці загінуўшых і ў гонар жывых» каля помніка землякам арганізаваў Калядзіцкі сельскі Дом культуры.
Работнікі Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу сумесна з прадстаўнікамі сельвыканкама і 210-га авіяцыйнага палігона павіншавалі з Днём Перамогі Г.І.Арлова.