З 2 мая праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікдзень. Работнікі сферы культуры таксама далучыліся да гэтай знакавай падзеі.
Кляпацкі сельскі Дом культуры сумесна з сельскай бібліятэкай правялі для дзяцей пазнавальную гадзіну «Як на Вялікдзень!». Рабяты пачулі аб гісторыі і традыцыях хрысціянскага свята, пагулялі ў велікодныя гульні.
Дзіцячая гадзіна «Прыйшоў святы дзень Вялікадня» адбылася ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з сімволікай свята, спосабамі афарбоўкі яек, пагулялі ў традыцыйныйныя гульні і пачаставаліся пірагамі.
«Велікодныя вячоркі» зладзілі Калядзіцкі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка.
На ганку Ліноўскага сельскага Дома культуры прайшоў святочны канцэрт «Велікодныя забавы», у якім прынялі ўдзел народны фальклорны гурт «Бабіна лета» і іншыя творчыя калектывы і салісты клубнай установы.
Па традыцыі ў свята Вялікадня Ліноўская сельская бібліятэка сумесна з настаяцелем храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в.Аранчыцы Аляксандрам Мялешкам правялі на царкоўным двары мерапрыемства, пад час якога не толькі распавялі аб значнай для праваслаўных вернікаў падзеі, але і арганізавалі велікодныя гульні і віктарыны. Да таго ж у бібліятэцы была аформлена тэматычная паліца «Велікодная радосць», з якой можа пазнаёміцца любы чытач.
Канцэртную праграму «Велікодны цуд» ў Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду зладзіў мясцовы сельскі клуб-бібліятэка. Да віншаванняў далучыўся настаяцель Віталь Навасад і прыхаджане храма Узвіжання Крыжа Гасподняга аг.Сухопаль.
Работнікі Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі правялі свята «Светлае Хрыстова Уваскресенне», падчас якога было шмат песень, гульняў, конкурсаў і пачастункаў. Гледачам прадставілі велікодную казку «Пра Алёнку, зайчанят і добрых зверанят», выставу работ Зінаіды Юрені. А Мураўскі сельскі Дом культуры запрасіў на «Велікодныя вячоркі». У іх прынялі ўдзел гурткоўцы «Жаночай майстэрні» і ўсе жадаючыя