Радасць Перамогі

Калектывы аматарскай творчасці Калядзіцкага сельскага Дома культуры падрыхтавалі канцэртную праграму «Радасць Перамогі», прысвечаную 9 Мая. Гэту праграму самадзейныя артысты прадставілі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аг.Лыскава.

Для пажылых грамадзян і работнікаў сацыяльный установы былі выкананы песні ваенных гадоў і сучасныя патрыятычныя кампазіцыі, душэўныя вершы, а таксама танцавальныя нумары.

Работнікі сферы культуры і ўдзельнікі аматарскіх калектываў клубнай установы павіншавалі людзей сталага ўзросту з надыходзячым святам, падаравалі шмат радасных імгненняў і пазітыўны настрой.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий