21 красавіка 2024 года ў абласным цэнтры пры падтрымцы Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбыўся Міжнародны шматжанравы фестываль творчасці “Millenium”. У ім паспяхова прынялі ўдзел вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, якія займаюцца пад кіраўніцтвам настаўніка Аляксандра Якаўлевіча Малайчука.
У намінацыі “Інструментальная творчасць: духавыя інструменты” ансамбль трубачоў быў узнагароджаны Дыпломам лаўрэата І ступені, а дзіцячы духавы аркестр – Дыпломам лаўрэата ІІ ступені.
Высокія адзнакі атрымалі сольныя выканаўцы. Так, у намінацыі “Інструментальная творчасць: духавыя інструменты (труба)” Дыпломамі лаўрэатаў І ступені ўзнагароджаны Дзмітрый Дзямчук, Максім Грыцэвіч і Ягор Шчурок, ІІ ступені – Мікалай Бяскроўны.
Віншуем!!!