Свята Першамая адзначылі ў Пружанах

30 красавіка напярэдадні Свята працы на галоўнай гарадской сцэне прайшла ўрачыстая праграма, арганізаваная па ініцыятыве Пружанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

У райцэнтр прыбылі дэлегацыі ўсіх працоўных калектываў, якія разам адзначылі свята, а многія атрымалі заслужаныя ўзнагароды за сваю працу.

Абласныя і раённыя граматы самым лепшым работнікам розных сфер уручылі намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Раман Чуль і старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук. Ганаровыя пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару ўручыў старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч.

Канцэртную праграму для ўдзельнікаў мерапрыемства прадставілі калектывы мастацкай самадзейнасці розных арганізацый, а таксама Пружанскага гарадскога Палаца культуры, раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы, Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, іншых устаноў культуры і адукацыі.

Свята Першамая стала выдатным повадам падвесці вынікі работы і парадавацца працоўным дасягненням жыхароў Пружаншчыны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий