18 красавіка ў дзяржаўнай установе культуры «Музей-сядзіба Пружанскі палацык» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Амто (Вітаем), Каракія!» з прыватнай калекцыі Людмілы Каюравай (Расія).
Выставачны праект арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Камчатскага краю Расійскай Федэрацыі. Ён запрашае гасцей і жыхароў горада ў захапляльнае падарожжа ў свет незвычайнай матэрыяльнай культуры карэнных народаў Поўначы, якія пражываюць на прасторах Камчаткі, – каракаў, чукчаў, ітэльменаў, эвенаў і інш. Наведвальнікам прадстаўлены разнастайныя этнаграфічныя, рытуальныя і мастацкія прадметы, якія адлюстроўваюць традыцыйную культуру самабытных народаў Поўначы. У асноўным гэта аўтэнтычныя рэчы – адзенне, аксэсуары, прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэву, косці, вышыўка, пляценне і інш.).
На адкрыцці выставы з прывітальнымі словамі выступілі кіраўнік спраў Пружанскага райвыканкама Іна Валянцюк і консул-саветнік Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Андрэй Кулікоў. Першую экскурсію правялі Людміла Каюрава з мужам Аляксандрам Суворавым. Перад прысутнымі з музычнымі нумарамі выступіў этнаграфічны калектыў «Паўлінка» (кіраўнік Кацярына Гуга) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, які выканаў некалькі беларускіх народных песень.
Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае наведаць выставу «Амто (Вітаем), Каракія!», якая будзе працаваць да пачатку чэрвеня 2024 года.
Падрабязней аб адкрыцці выставы можна даведацца па спасылцы