18 красавіка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбыўся міжрэгіянальны конкурс таленту і творчасці «Каралева Вясна – 2024» сярод жанчын 60+. Конкурс праходзіў у рамках рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце – 2030» і Года якасці.
Удзел у конкурсе прынялі 7 прадстаўніц элегантнага ўзросту, якія наведваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва розных раёнаў Брэсцкай вобласці. Удзельніцы падрыхтавалі па 3 нумары – дэфіле «Вясновы вобраз», прадстаўленне раёна ў нацыянальным касцюме і дэманстрацыю ўласных талентаў «Хвіліна славы».
Журы прызнала пераможцай конкурсу Ніну Шаўчэню (Ленінскі раён г.Брэста). Перамогі ў намінацыях размеркаваліся наступным чынам: «Місіс Жаноцкасць» – Таісія Бойка (Івацэвіцкі раён), «Місіс Элегантнасць» – Таццяна Раевіч (Жабінкаўскі раён), «Місіс Арыгінальнасць» – Лідзія Вістунова (Бярозаўскі раён), «Місіс Абаянне» – Зінаіда Тарнагурская (Баранавіцкі раён), «Місіс Артыстычнасць» – Наталля Бабрук (Пружанскі раён), «Місіс Упэўненасць» – Надзея Саннікава (Кобрынскі раён).
Шматлікія гледачы ўбачылі не толькі нумары канкурсантаў, але і выступленні творчых калектываў Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які, дарэчы, з’яўляўся арганізатарам мерапрыемства: квартэта «Гармонія», гурткоў «Скандынаўская хадзьба» і «Аэробіка», клуба «Дольчэ Віта». Сваімі музычнымі падарункамі прысутных таксама парадавалі ўдзельнікі клуба «Нам гады не бяда» і вакальнае трыа «Твіст», якія працуюць у гарадскім Палаца культуры.
Сцэнарый мерапрыемства быў падрыхтаваны дзяржаўнай установай культуры «Пружанскі гарадскі Палац культуры». Вяла праграму Ганна Жук.
Спонсарамі конкурсу выступілі Пружанскія раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын» і «Беларускі фонд міру», рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і інш.